Неизвестный кот 24.04.2022
Добры выбар для стацыянарнага выкарыстаньня (асабліва на офісе).
Оценка: 5
Можна браць калі трэба агучыць сваё працоўнае мейсца. Нізкі электрычны супор і штэкер mini-jack дазволяць падключыць гэтыя навушнікі куды заўгодна, і навушнікі не патрабуюць адмысловага ўзмацняльніка. Даўжыні кабэля хапае для чаго заўгодна ў стацыянарным разьмяшчэньні, але для партатыўнага выкарыстаньня ён задоўгі. На галаве сядзяць утульна, мейсца для вушэй хапіла. Гучаць яны цалкам дастаткова для спажываньня аўдыё. Калі гэта важна, то навакольнае асяродзьдзе заглушаецца істотна. Купіў у свой час за €52, і такую цану яны апраўдалі на 100%.
Сярод недахопаў бачу хіба што тое, што наладка даўжыні галаўной дужкі часта зьбіваецца калі здымаю навушнікі і кладу на стол, але не магу сказаць што гэта раздражняе, бо адрэгуляваць можна адной рукой ужо непасрэдна на галаве.
За: Камфортна сядзяць на галаве, добры гук у любых умовах.
Против: Калі глядзець на кошт куплі - няма.