Jahor 15.09.2024
Вартая для набыцьця
Оценка: 5
У дадатак да папярэдняга водгуку.
Пасьля двух месяцаў выкарыстаньня адзначу, што платаю я задаволены як і раней. Але ж, маю дадаці наступнае:
1) Нестабільнасьць АЗП, апісаная ў папярэднім водгуку, была выпраўленая зьменаю паказьніка зруху ў Curve Optimizer для аднаго зь ядраў. То-бок плата й пазначаныя раней модулі АЗП цалкам стабільна працуюць на профілю XMP/EXPO у 6400 MT/s.
2) Нягледзячы на актывацыю функцыі Memory Context Restore, BIOS калі-некалі ўсё ж такі запускае "трэніроўку" памяці цягам ~60-90 сэкундаў. Так, гэта значна хутчэй за першы "халодны" старт пасьля зборкі, які цягнуўся ня меней за 7 хвілінаў, але ж усё роўна ня дужа прыемна.
3) Некалькі разоў заўважаў разыходжаньне ў абаротах кручэньня вэнтылятараў працэсарнага кулера, падлучаных асобна да CPU_FAN і CPU_OPT. У BIOS крывыя абаротаў аднолькавыя, але ж часам пры працяглым заладаваньні працэсара абароты CPU_FAN на кароткі час падвышаліся на 300 адзінак у параўнаньні з CPU_OPT і гэта было адчувальна на слых.
4) Бяздротавы адаптар Wi-Fi ад Realtek, прынамсі ў выпадку маёй лякацыі, апынуўся вельмі нестабільным. Нягледзячы на ўсталяваньне ўсіх патрэбных драйвэраў і прывабнага значэньня хуткасьці ва ўласьцівасьцях падлучэньня, рэальная хуткасьць была адчувальна ніжэй за тую, якую забясьпечваў мой стары адаптар PCI-e на базе модуля Intel. Праблему вырашыў проста: набыў модуль Intel AX210 і замяніў яго на плаце. Цяпер цалкам задаволены. І вось толькі пасьля гэтае замены я разумею як памыляўся наконт камплектнае антэны! Яна выдатна дае рады!
За: - Вонкавы выгляд
- Функцыянал і афармленьне BIOS
- Падсыстэма сілкаваньня.
Против: - Адаптар Wi-Fi ад Realtek
- Выпадковая працяглая ініцыялізацыя BIOS
- Эпізадычная разсынхранізацыя абаротаў кручэньня CPU_FAN і CPU_OPT