Отзывы Садовая воздуходувка Champion GB226

Садовая воздуходувка Champion GB226

бензиновый двигатель, 1.02 л.с., расход воздуха: 10.2 м³/мин, бак: 0.5 л, 5 кг

Оценка: 4 / 5

Отзывы

Данілка 27.09.2023

Можна браць

Оценка: 4
Champion GB226 браў менавіта мадэль без пыласоса каб не пераплачваць за гэту няўдалую функцыю. Лічу, што як пыласос, гэтыя рэчы не працуюць. Не чакайце ад яе чагосьці грандыёзнага 612 кубоў у гадзіну. Адчуваецца гіраскапічны эфект у час працы. Сцвярджаюць, што гэта аналаг Stihl BG86. Я глядзеў Stihl BG86, там стартар і ўваходная адтуліна памяняныя месцамі. Канструкцыя фільтра для дадзенай мадэлі няўдалая. Дрэнна здымаецца накрыўка фільтра, дрэнна апранаецца. Трэба ставіць іншы корпус з суцэльным фільтрам. Але там мала месцы для добрага фільтра. Патрэбна для прыбірання смецця пасля пакосу, добрае нешта здуць у месцы дзе працаваў. Раздуць попел па гародзе. Здуць сухі снег з аўто ці дарожкі. Добра выдзьмухнуць салон аўта, асабліва багажнік ва ўніверсале з боку салона, але трэба помніць, што можна запэцкаць салон і пра выхлапныя газы не забываць. Таму для аўто лепш набыць на акумулятары. Лісце ён добра здзьмухвае на роўнай паверхні. У траве сухое лісце выдзьмухвае дрэнна. У Беларусі няма для яго запчастак. Аналагі сальнікаў, падшыпнікаў, карбюратар, стартар і паршнявую можна падабраць ад іншага Чэмпіёна. Частак корпуса, трубы і іншае ў крамах няма.
За: Цана. Ціхая праца. Суадносіны бензіну з масла такое ж 1:50, як у Stihl. Няма счаплення.
Против: Пражэрны (суб'ектыўна). Дрэнная прылада фільтра, дрэнна здымаецца накрыўка фільтра. Няма на яго запчастак.