Zmicier 30.08.2021
Давялося зноў мадэрнізаваць дыск таркі
Оценка: 3
Прайшоў год пасьля набыцьця гэтага камбайну. Карыстаўся вельмі зрэдку. Сам апарат ня дрэнны, а вось у дыску таркі-шынкоўкі зноў зламалася шэсьцярэнка. Нават не дапамагла клецка эпаксідкай. Але новы дыск пад заказ у сэрвісным цэнтры каштуе нават болей за новы камбайн. Таму я зноў прасьвідраваў адтуліны праз якія прапусьціў медны дрот і ўмацаваў ім шэсьцярэнькі, а затым прымацаваў з дапамогай награвальнага пісталету глыбокія накрыўкі ад ёгурту, куды заліў зноў эпаксідку. Павінна быць моцна, бо эпаксідкі болей праз большы дыямэтар накрывак за шэсьцярэнькі.
За: Магутны
Против: Давялося ўмацоўваць шэсьцярэньку дыску таркі
Зьміцер 14.03.2021
Zmicier - 13.03.2021
Купіўся на магутнасьць 700
Оценка: 3
Купіўся на магутнасьць 700 Вт, бо да яго быў Philips HR7605/10 350 Вт, які пераграваўся і адключаўся. Але ў старым былі таркі і для буракоў, і капусты і дранікаў. У новай толькі адна тарка для буракоў і капусткі, у якой адразу зламалася пластыкавая шасьцярэнька на дзьве часткі, бо перамычка паміж імі вельмі тонкая. Адтуліны для выйсьця габлюшкі ў гэтай тарцы былі вельмі маленькія, таму ёю закаркоўваліся. Давялося сьвідраваць гэтыя адтуліны і браць на эпаксідны клей шасьцярэньку ў зборы з дыскам. Вялікі мінус, што няма і таркі для дранікаў. Зьбіраюся набываць стандартны дыск-тарку і перарабляць яго для дранікаў, робячы цьвіком шурпатасьць і адтулінкі. Шкада выдаткоўваць вялікія грошы на недасканалы тавар, які даводзіцца самому дапрацоўваць! Вось вам і знакамітая фірма!
За: Магутнасьць 700 Вт.
Против: Няма таркі для дранікаў. У таркі для буракоў зламалася шасьцярнэнька і былі малыя адтулінкі для выйсьця габлюшкі, якія ёю забіваліся.
Zmicier 13.03.2021
Шкада вялікіх грошаў за недасканалы тавар!
Оценка: 2
Купіўся на магутнасьць 700 Вт, бо да яго быў Philips HR7605/10 350 Вт, які пераграваўся і адключаўся. Але ў старым былі таркі і для буракоў, і капусты і дранікаў. У новай толькі адна тарка для буракоў і капусткі, у якой адразу зламалася пластыкавая шасьцярэнька на дзьве часткі, бо перамычка паміж імі вельмі тонкая. Адтуліны для выйсьця габлюшкі ў гэтай тарцы былі вельмі маленькія, таму ёю закаркоўваліся. Давялося сьвідраваць гэтыя адтуліны і браць на эпаксідны клей шасьцярэньку ў зборы з дыскам. Вялікі мінус, што няма і таркі для дранікаў. Зьбіраюся набываць стандартны дыск-тарку і перарабляць яго для дранікаў, робячы цьвіком шурпатасьць і адтулінкі. Шкада выдаткоўваць вялікія грошы на недасканалы тавар, які даводзіцца самому дапрацоўваць! Вось вам і знакамітая фірма!
За: Магутнасьць 700 Вт.
Против: Няма таркі для дранікаў. У таркі для буракоў зламалася шасьцярнэнька і былі малыя адтулінкі для выйсьця габлюшкі, якія ёю забіваліся. Прыйшлося самому мадэрнізаваць.