Отзывы Наушники KZ Acoustics VXS Pro

Наушники KZ Acoustics VXS Pro

беспроводные наушники с микрофоном, внутриканальные, портативные/для аудиофилов, полностью беспроводные (TWS), Bluetooth 5.3, 20-20000 Гц, время работы 8 ч, с кейсом 32 ч

Оценка: 5 / 5

Отзывы

Александр 05.01.2026

Отличные наушники

Оценка: 5
Восхитительный звук, прекрасно дружат с айфоном, никаких нареканий по работе нет.
За: Всё
Против: Нет
Павел 04.05.2025

Перавярнулі маё ўяўленне пра партатыўны гук

Оценка: 4
Для мяне гэта стала адкрыццём у сэнсе партатыўнага гуку. Слухаючы праз іх ўпершыню, мабыць гадзіну-паўтары не мог адарвацца. Слухаў спрэс усё. І тут, бадай, зразумеў, што завецца гэтай славутай "імерсіўнасцю". Мне вельмі падабаецца сярэдзіна, якую яны выдаюць. Барабаны класна гучаць - проста ў галаве. З'явіліся, напрыклад, новыя талеркі, якіх раней амаль не ўлоўліваў, не адчуваў, наколькі яны ўпрыгожваюць гучанне; тое ж з фонавымі клавішамі, рытм-гітарамі, сольнымі ўстаўкамі на басах. Недзе нават артыкуляцыю вакалістаў можна прачуць і дыханне тых жа флейтыстаў. Што ўжо казаць пра тое, наколькі чуваць медыятары на струнах. Пасля прыкладна месяца праслухоўвання музыкі ў VXS Pro я штосьці ўключыў з кампа праз настольную акустыку (SVEN) - і гэта ўжо было нібы з-пад вядра. Узяўся за наладку гуку там, што-нішто атрымалася. Варта дадаць, што з гэтымі навушнікамі я з задавальненнем падсеў на аўдыёфарматы lossless. Не ўпэўнены, што раней бы адрозніў ад mp3 320. Вытворца не стаў пісаць ніякіх астранамічных 30 000 ці 40 000 Гц наверсе, якія нікому не патрэбны, бо чалавечы слых іх не ўспрымае. Дарэчы, цікава: 10 мм дынамікі - большыя, чым у Бэнга з Олуфсэнам (там 8 мм), пры значна больш даступнай цане. Зараду хапае надоўга, падзараджаю не часцей як раз у месяц (слухаю музыку па гадзіне ўранку і ўвечары па дарозе). У камплекце 3 пары накладак рознага памеру. Выбраў такія, каб шчыльна сядзелі ў вушах і перадавалі басы (якія таксама класныя і не захлёбваюцца). Што да недахопаў - гэты дэвайс не спраўляецца з тэлефоннымі размовамі: мікрафон настолькі ціхі, што ўсё роўна даводзіцца вымаць тэлефон і падносіць яго як мага бліжэй да рота, каб не нерваваць суразмоўцу. З іншага боку, браў я іх для музыкі. Шумападаўлення няма, хоць гэта зараз апрыёры патрабуецца ад такіх прылад. Магчыма, гэта ўплывае на бюджэтнасць. З апісання: "Встроенный сигнальный процессор позволяет настроить звук в соответствии с собственными предпочтениями" - не зразумела, пра што размова. У навушнікаў ёсць звычайны рэжым гуку і рэжым "высокай прадукцыйнасці", параўнаць якія можна хіба што ў цішыні і з высокай якасцю гуку. А наладзіць гук - гэта ў наладах плэера. Могуць працаваць з перабоямі, калі праходжу міма сеціўнага абсталявання (напрыклад, роўтары ў гіпермаркетах або тэлефонныя станцыі). Увогуле сваё прызначэнне выконваюць класна і даюць стымул да праслухоўвання якаснага і прыгожага гуку. Для музыкі - рэкамендую.
За: Якасць гуку, доўгі зарад
Против: Мікрафон і адсутнасць шумападаўлення (па палове зоркі за кожнае)