Ягор 25.09.2021
Файны канвэктар
Оценка: 5
Даволі неблагі канвэктар. Пасьпеў набыць за адэкватны кошт - 90 рублёў. Для майго памяшканьня (13 м²) цалкам прымальны варыянт. Першы рэжым (500 Вт) пасуе для павольнага праграваньня й падтрымкі тэмпературы (з 19° да 22° прыкладна за 2 гадзіны), у параўнаньні са старым алейным абагравальнікам на 500 Вт нічым ня горш. Другі рэжым (1 кВт) натуральна грэе ўдвая мацней (выкарыстоўваў аднойчы, больш пакуль не было патрэбы). Тэрмастат працуе ў адпаведнасьці з інструкцыяй. Корпус падчас працы награваецца, але гэта нармальна для абагравальніка, ня бачу ў гэтым праблемы. Здякуючы наяўнасьці колаў (зроблены якасна) перасоўваць яго зручна. У рэшце рэшт канвэктарам я задаволены.
За: кошт (на момант набыцьця), працуе як мае быць
Против: не знайшоў