Отзывы Акустика SVEN SPS-612

Акустика SVEN SPS-612

40-20000 Гц, МДФ

Оценка: 4 / 5

Отзывы

Yuri Z 01.10.2020

Можна браць. Асабліва тым, у каго сьвярбяць прамыя рукі.

Оценка: 4
У такім коштавым дыяпазоне - нармальныя калонкі, не горшыя за іньшыя. Тым больш на момант пакупкі, 2020г, калі невялікі выбар. Хоць, улічваючы кошт і маркетынг, не без недахопаў. Граюць, бухаюць. Пасьля больш дарагіх калонак 2.0 розьніца ёсьць. Але звыкнуць можна. Якасьць самой зборкі - сярэдняя, трохі недаціснулі панэльку з рэгулятарамі (была ўсталяваная з перакосам), штэпсель 220v быў у клеі, але лёгка зьняўся, не ўсе сьценкі корпуса праклееныя паміж сабою, праклейваў самастойна. СЧ дынамікі - неэкраніраваныя (каму гэта крытычна), характарыстыкі - 15W 4Om, так што ўладальнікі гэтай і падобых свэнаўскіх сістэм (SPS-612, -625, -625) - не перабольшвайце, на сам рэч разам тут няма і шчырых 30Вт. Трансфарматар абсалютна такі самы, як і ў вышэйпералічаных калонках, налепка пацьвярджае. Шум-шыпеньне без музыкі прысутнічае, асабіста мне не спадабаўся. Каму не падабаецца шум: бярэм 2 рэзістары 10-20 Om 2-5 W, адкручваем СЧ-дынамікі, прыпайваем перад дынамікамі на плюс у разрыў (і пазбаўляемся гарантыі). Можна замяніць і кандэнсатары 3300мФ на больш ёмкія. Можна замяніць і сеткавы шнур на кабель з большым сячэньнем, з зазямленьнем. Задняя металічная панэль на правай калонцы сапраўды грэецца, але вырашаецца праблема некалькімі невялікімі радыятарамі і цюбікам тэрмаклея. Падсумоўваючы: укінуўшы яшчэ даляраў 10-15, калонкі стануць значна лепшымі. Думайце самі. Але ж ідэальную рэч зараз за 40-50$ не купіш.
За: Дызайн пад дрэва. Нармальны гук для неаўдыяфілаў. Не горшыя за іньшыя калонкі з аналягічным коштам.
Против: Невялікі шум, якасьць зборкі, тэхналягічныя моманты (у падобных мадэлях будзе прыблізна тое самае).