Аляксей 13.09.2023
Добра і проста, але не доўга.
Оценка: 2
Гэтая магнітола бралася як амаль самы танны варыянт для грузавога аўто, нажаль, стаўка не згуляла. Прапрацавала ў МАЗе толькі месяцаў каля чатырох, пасля чаго пайшоў піск замест радыў, і піск гэты працягнуўся аж да сервіса па гарантыі. Нажаль, сэрвіс не дапамог , але магазін без праблем аформіў вяртанне кроўненькіх грошыкаў. Што мы маем ў выніку - нядрэнная на першы погляд, прастая, без лішніх дэталяў магнітола, працуючы блютуз для выклікаў, простая налада хваляў, села ў гняздзечка пад магнітолу ідэальна, АЛЕ доўга не прасядзела - бо піскнула і канец. Шкада. Падавала надзеі.
За: простая, танная, блютуз для выклікаў
Против: зламалася праз 4 месяцы